Супрацоўнікаў Капыльскай лякарні адправілі ў каранцін па месцы працы

Супрацоўнікаў Капыльскай лякарні адправілі ў каранцін па месцы працы

У Капылі ў каранцін па месцы працы адправілі некаторых супрацоўнікаў раённай лякарні, якія кантактавалі з хворымі на каранавірус. Гэтыя звесткі парталу TUT.by пацвердзіў старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык.

Чыноўнік запэўнівае, што медыкам створаныя ўсе ўмовы для адпачынку: "У іх ёсць халадзільнікі, тэлевізары, прывезеныя кніжкі ў бібліятэку, часопісы для іх ёсць. Створаны належныя ўмовы для баўлення часу, каб яны змаглі пасля працоўнай змены прыняць душ, адпачыць, паспаць, паесці"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі