Супраць настаўніцы, якая ўдарыла школьніка галавой аб парту, справу не пачалі

Супраць настаўніцы, якая ўдарыла школьніка галавой аб парту, справу не пачалі

У Чачэрску супраць настаўніцы, якая ўдарыла школьніка галавой аб парту, крымінальную справу не пачалі. Як паведамляе TUT.by, бацька хлопчыка заявіў, што вырашыў не пісаць заяву ў міліцыю.

Здарэнне адбылося ў пачатку года ў адной са школ у раённым цэнтры. Паміж настаўніцай беларускай мовы і літаратуры і шасцікласнікам здарыўся канфлікт. Яна ўдарыла яго галавой аб парту. У выніку ў хлопчыка дыягнаставалі ўдар ілба і закрытую чэрапна-мазгавую траўму, тыдзень ён правёў у бальніцы. Па факце атрымання цялесных пашкоджанняў міліцыя праводзіла праверку. Там кажуць, што ў дзеяннях настаўніцы склад крымінальнага злачынства ёсць. Але бацька школьніка ўжо напісаў заяву, што прэтэнзій да яе не мае і да адказнасці прыцягваць не жадае.

"Ніхто на нас не ціснуў, проста шкада стала чалавека, у яе дзеці збіраюцца ў міліцыю ісці, могуць быць праблемы — не хачу ламаць ім лёс", — расказаў мужчына. Пры гэтым ён гаворыць, што сын наступствы траўмы адчувае дагэтуль: у яго часта баліць галава і са спортам (дзюдо) на паўгода давялося развітацца — знаходзіцца пад назіраннем неўролага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі