25 студзеня Міністэрства ўнутраных спраў прызнала “экстрэмісцкім фармаваннем” Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.
Як нагадваюць праваабаронцы, днямі КДБ затрымаў 15-гадовага брата адміністратара каналу “Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі”. Пасля гэтага сілавікі выставілі ўмову выдаліць канал і спыніць яго дзейнасць.