Суддзя вырашыў пачытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя"

Суддзя вырашыў пачытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя"

Раніцай 9 красавіка працягнуўся суд над мінчуком Ягорам Старавойтавым, якога абвінавачваюць у захоўванні "экстрэмісцкай" кнігі "Беларуская нацыянальная ідэя". Пасяджэнне доўжылася некалькі хвілінаў. Суддзя вырашыў пачытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя", каб скласці ўласнае ўражанне пра яе змест, і абвясціў перапынак.

Кніга далучаная да матэрыялаў справы ў якасці рэчавага доказу.

"Беларуская нацыянальная ідэя" — гэта зборнік з 85 інтэрв'ю пра тое, хто такія беларусы і што такое Беларусь. Кніга была выдадзеная ў 2020 годзе. Яе аўтары — рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і філосаф Максім Гаруноў, а самі інтэрв'ю цягам двух гадоў гучалі ў праграме "Ідэя Х".

Узімку беларуская мытня не прапускала пасылкі з "Беларускай нацыянальнай ідэяй" праз мяжу. 11 лютага кніжку канфіскавалі падчас ператруса ў жыхара Ждановічаў Ягора Старавойтава. 4 сакавіка Мінская абласная экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі дала заключэнне, што кніга ўтрымлівае "прыкметы праяўлення экстрэмізму".

Днямі стала вядома, што афармленне афармленне кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, якім займаўся дызайнер Анатоль Лазар, увайшло ў шорт-ліст прэміі Анемпадыстава за найлепшую вокладку і дызайн кнігі. Саму вокладку арганізатары прэміі на сваёй старонцы ў Facebook вымушаныя былі заблёрыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі