Суд вырашыў вярнуць Аўтуховіча і Гундара

Суд вырашыў вярнуць Аўтуховіча і Гундара

У чацвер у Гродне ў турме працягнуўся гучны судовы працэс над Мікалаем Аўтуховічам і групай з 11 чалавек, якіх абвінавачваюць па шматлікіх артыкулах КК ("здрада дзяржаве", "стварэнне злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму" і г. д.). Суд вырашыў у залу вярнуць Аўтуховіча і Уладзіміра Гундара. Напярэдадні іх выдалілі "за парушэнні". 19 траўня зачытваюцца абвінавачванні.

Былога палітвязня, "афганца", прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча затрымалі ў канцы 2020-га. Па версіі следства, ён быў арганізатарам і кіраўніком "арганізаванай злачыннай групы", якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў, рыхтавала новыя акцыі.

З усіх фігурантаў справы статус палітвязня мае толькі Гундар. У траўні 2021-га быў асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму за "гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі".

Суд вырашыў вярнуць Аўтуховіча і Гундара
Мікалай Аўтуховіч, 18 траўня / БЕЛТА
Суд вырашыў вярнуць Аўтуховіча і Гундара
Любоў Разановіч і Мікалай Аўтуховіч па-ранейшаму ў асобных клетках, 19 траўня / тг-канал Л. Гладкай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі