Суд па "справе Зельцэра": 1,5 года калоніі за "падабайку"

1,5 года калоніі за лайк. Такі прысуд фігуранту “справы Зельцэра” прызначыў Гродненскі абласны суд, паведамляюць праваабаронцы з MAYDAY.

Былога начальніка часці МНС у Гродне Аляксандра Курганскага прызналі вінаватым у “абразе прадстаўніка ўлады” і “распальванні варожасці”. Яго затрымалі лайк пад пастом, які “апісвае падзеі ў кватэры забітага супрацоўнікамі КДБ Андрэя Зельцэра”.

Дзяржаўны абвінаваўца прасіў для Курганскага 4 гады калоніі. Але суддзя Аляксандр Козел прызначыў 1,5 года калоніі агульнага рэжыму і штраф у 1600 рублёў (50 базавых велічыняў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.