Суд Мінскага раёна за сцяг у акне адправіў на 15 сутак 72-гадовую жанчыну

Суд Мінскага раёна за сцяг у акне адправіў на 15 сутак 72-гадовую жанчыну

За БЧБ-сцяг у акне прыватнага дома ў Калодзішчах на 15 сутак адміністрацыйнага арышту асудзілі 72-гадовую Ларысу Сысоеву, а яе нявестку Вольгу Сысоеву аштрафавалі на 870 рублёў. Як паведамляе тг-канал @viasnanazirae, 8 красавіка справу разглядаў суд Мінскага раёна (суддзя — Антон Колабаў). З яе вынікае, што ў сераду сцяг убачыў пры аб'ездзе раёна начальнік Бараўлянскага РУУС. Ён выклікаў участковага міліцыянера. Яны зрабілі фота акна са сцягам, а пасля затрымалі гаспадыню дома і яе нявестку, якая жыве ў доме насупраць (там таксама вісеў бел-чырвона-белы сцяг). На жанчын склалі пратаколы аб "несанкцыянаваным пікетаванні".

Нявестку вызвалілі ўвечары, бо ў яе непаўнагадовыя дзеці, а 72-гадовую Ларысу Сысоеву змясцілі ў ІЧУ Мінскага раёна, дзе яна і чакала суда. Пенсіянерку ўжо затрымлівалі ў снежні 2020-га за групавы карагод вакол ялінкі. Ёй тады прысудзілі штраф, які яна не змагла аплаціць — грошы ўтрымліваюць з пенсіі.

Суддзя Новікава аштрафавала Вольгу Сысоеву за "несанкцыянаваны пікет шляхам размяшчэння БЧБ-сцяга на фасадзе другога паверха прыватнага дома ў Калодзішчах" на 870 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі