"Суцэльны жах" у Луганскай вобласці і баі ў Марыупалі — 72-я раніца вайны

Украінскі ратавальнік на разборы завалаў у вёсцы Горанка Кіеўскай вобласці​ /@dsns_telegram
Украінскі ратавальнік на разборы завалаў у вёсцы Горанка Кіеўскай вобласці​ /@dsns_telegram

Расійскія войскі "не спыняюць наступальных дзеянняў ва Усходняй зоне", паведамляе з раніцы Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны. Актыўныя баявыя дзеянні ідуць на Данецкім і Таўрычаскім напрамках. Расіяне імкнуцца ўзяць пад кантроль Папасную (гэта населены пункт у Луганскай вобласці), спрабуюць наступаць на Ліман і Северск.

Кіраўнік Луганскай адміністрацыі Сяргей Гайдай піша, што напярэдадні расіяне абстралялі адну з апошніх АЗС на рэгіёне, а таксама размешчаную побач чыгуначную гаспадарку Севераданецкага "Азоту". Загарэліся шпалы і трава, была пагроза ўзгарання цыстэрнаў. Але выратавальнікі справіліся з сітуацыяй.

"Увогуле ў горадзе ўчора быў суцэльны жах. 16 разоў вораг адкрываў агонь па жылых кварталах і аб'ектах інфраструктуры. Гэта палова ад зафіксаванай колькасці абстрэлаў па ўсёй вобласці. Пашкоджаныя 12 дамоў, электрападстанцыя, комплекс гандлёвых збудаванняў. Маем двух загінулых", — распавядае Гайдай.

"Сплошной ужас" в Луганской области и бои в Мариуполе — 72-е утро войны
У выніку ўчорашніх абстрэлаў у Рубежным (Луганская вобласць) пашкоджаныя сем дамоў/ @luhanskaVTSA

У Марыупалі працягваецца супрацьстаянне ў раёне "Азоўсталі". Паводле звестак украінскага Генштаба, расіяне пры падтрымцы авіяцыі аднавілі штурм, спрабуюць узяць завод пад кантроль.

"Праціўнік ўжо прарваўся ў завадскія памяшкання і паступова спрабуе пракрасціся ўглыб. Кожны наш крок тут жа заўважаюць дроны і абстрэльваюць з мінамётаў", цытуе Bild аднаго з украінскі байцоў, якія застаюцца на тэрыторыі завода. Па словах мужчыны, яшчэ тыдзень яны змогуць пратрымацца, але чакаюць дапамогу трэцяй краіны.

Тым часам, з "Азоўсталі" і прылеглых раёнаў ўдалося эвакуіраваць каля 500 мірных жыхароў. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутерриш.

"Я спадзяюся, што працяг каардынацыі з Масквой і Кіевам прывядзе да большай колькасці гуманітарных паўзаў, каб забяспечыць бяспечны праход мірных жыхароў з месцаў баявых дзеянняў і дастаўку дапамогі тым, хто ў ёй востра мае патрэбу",прыводзіць словы Гутэрыша агенцтва УНІАН.

Аб тым, што адбываецца ў Марыўпалі, які знаходзіцца пад кантролем расійскіх войскаў, распавёў журналістам дарадца мэра горада Пётр Андрушчанка. Па яго словах, горад ператвараецца ў гета. Людзі сталі цалкам бяспраўныя, і да іх ставяцца як да быдла.

"Нават на вуліцы ты не можаш знаходзіцца цяпер, калі ў цябе няма адразу двух папер: адной — аб праходжанні фільтрацыі, другой — наогул дазвол на знаходжанне на вуліцы. І гэта вельмі вялікая праблема для людзей. Фільтрацыйныя працэдуры пачынаюцца нават унутры горада. У горадзе ўладкаваныя блокпосты, якія нельга перасякаць без праверкі",цытуе Андрушчанка УНІАН.

"Сплошной ужас" в Луганской области и бои в Мариуполе — 72-е утро войны
Эвакуацыя з Марыупаля арганізаваная пры ўдзеле структур ААН і Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа / фота МКЧК

Кампанія Google распавяла аб сваёй падтрымцы Украіны. Ужо выдзелена $55 млн дапамогі. $35 млн сышлі непасрэдна ва Украіну, $10 пералічана польскім арганізацыям, якія працуюць з бежанцамі. Яшчэ $10 — на гуманітарныя патрэбы ўкраінскіх людзей. Акрамя таго Google выдзяляе дадатковыя сродкі на супрацьдзеянне распаўсюду недакладнай інфармацыі. Пра гэта распавёў кіраўнік падраздзялення Google у рэгіёне Еўропа, Блізкі Усход і Афрыка Мэцью Брыцін. Ён адзначыў, што распаўсюд такой інфармацыі ва ўмовах вайны становіцца "пытаннем жыцця і смерці". Пра гэта распавядае ukrinform.

Цэнтральны банк Эстоніі плануе выпусціць манету наміналам у 2 еўра з надпісам "Слава Украіне". Усе атрыманыя сродкі перададуць Нацыянальнаму банку Украіны, паведамляе "Громадське".

Дызайн манеты распрацавала жыхарка Харкава Дар'я Цітова. Яна вымушана была бегчы ад вайны. Апынулася ў Эстоніі. Дызайн манеты яшчэ павінны ўхваліць краіны ЕС і Еўракамісія. Тым не менш у Эстоніі чакаюць, што манету ўдасца выпусціць у канцы 2022 года або ў пачатку 2023 года. Усяго плануюць стварыць 2 мільёны экзэмпляраў.

"Сплошной ужас" в Луганской области и бои в Мариуполе — 72-е утро войны
Дызайн манеты 2 еўра, якую хочуць выпусціць у Эстоніі / eestipank.ee

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі