Вы тут

Студэнты ў Баранавічах заклеілі ўніверсітэт улёткамі

Улёткі ў БарДУ / intex-press.by

Студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта 2 кастрычніка правялі акцыю супраць ціску кіраўніцтва, піша Intex-press.

Ва ўнверсітэце з'явіліся ўлёткі, у якіх гаварылася пра абарону студэнтаў і задаваліся пытанні адміністрацыі: "Для чаго патрэбны рэктар?", "У БарДУ вучаць думаць або выконваць загады?".

"Мы хочам звярнуць увагу на недапушчальнасць ціску адміністрацыі БарДУ і іншых беларускіх ВНУ на маладых людзей праз іх "няправільнае меркаванне" пра падзеі, якія адбываюцца пасля прэзідэнцкіх выбараў. Таксама мы б хацелі прыцягнуць увагу і іншых студэнтаў да ўзнятых праблем, таму што многія да гэтага часу лічаць, што палітыка іх не датычыць", — распавёў журналістам адзін са студэнтаў універсітэта.

Улёткі ў БарДУ / intex-press.by
Улёткі ў БарДУ / intex-press.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.