Вы тут

Студэнтку, затрыманую на BSU FEST, аштрафавалі на 2900 рублёў

Віялета Людчык

Студэнтку БДУ Віялету Людчык аштрафавалі на 2900 рублёў (100 базавых) за бел-чырвона-белую налепку на ноўтбуку. Такі прысуд вынес суддзя Савецкага суда Мінска Аляксандр Петраш.

19-гадовую дзяўчыну затрымалі 15 траўня на BSU FEST. Пры ўваходзе на фэст у яе на ноўтбуку заўважылі "крамольную" налепку. Віялета — старшыня Студэнцкай рады па якасці адукацыі БДУ.
 
На судзе Людчык сваю віну не прызнала. У пратаколе, дарэчы, пра налепку не было ні слова, а абвінавацілі трэцякурсніцу ў выкрыкванні лозунгу "Жыве Беларусь". 

Дзяўчына заявіла, што ў яе на ноўбуку шмат налепак — з жывёламі, зорачкамі. Суддзя спытаўся, чаму менавіта яна наклеіла гэтую налепку. "Прыгожыя колеры", — адказала Віялета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.