Студэнт БДУІР расказаў на судзе, як у РУУС яго збілі да страты прытомнасці
Міхаіла Клачкова, затрыманага на Маршы герояў 13 верасня, асудзілі на 10 сутак.
Студэнта БДУІР Міхаіла Клачкова, затрыманага на нядзельным Маршы герояў, 15 верасня асудзілі на 10 сутак арышту.
Як піша Telegram-канал "Мірны БДУІР", на судзе чацвертакурснік расказаў, як яго катавалі ў міліцыі: "У зале суда Міхаіл распавядаў, што, калі яго даставілі ў Цэнтральны РУУС, ад яго патрабавалі даць доступ да тэлефона. Калі Міша адмовіўся, яго вывелі ў тамбур і пачалі збіваць, пакуль ён не страціў прытомнасць".
На судзе сведкі-міліцыянты выступалі онлайн у масках і са змененымі імёнамі. Яны заявілі, што прычына ў тым, што ім паступаюць пагрозы. Міліцыянты ігнаравалі просьбы суддзі паказаць дакументы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.