Стралкоў: нікуды Лукашэнка ўжо не дзенецца

Стралкоў: нікуды Лукашэнка ўжо не дзенецца

Камандзір расійскіх дыверсантаў у Крыме і на Данбасе ў 2014-м, палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Стралкоў (Гіркін) у сваім чарговым стрыме выказаўся наконт перспектывы ўступлення Беларусі ў вайну супраць Украіны. "Я ўпэўнены, што Беларусь, рана ці позна, уступіць у вайну, — кажа ён. — Нікуды яна цяпер ужо не дзенецца. Але Лукашэнка будзе цягнуць да апошняга. Гэта 100%".

У траўні Стралкоў заяўляў, што "ваяваць беларусам усёроўна давядзецца". Ён лічыў, што гэта будзе "абарончая вайна".

Стралкоў: нікуды Лукашэнка ўжо не дзенецца
Байцы беларускіх Сіл спецыяльных аперацый каля мяжы / Мінабароны РБ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі