Столтэнберг: "Расія абвінавачвае іншых у тым, што збіраецца рабіць сама"

Енс Столтэнберг
Енс Столтэнберг

"Расія абвінавачвае іншых у тым, што яны маюць намер зрабіць самі — ад Сірыі да Украіны. Расія не павінна выкарыстоўваць ілжывыя падставы для далейшай эскалацыі. Свет уважліва назірае за яе дзеяннямі", — так генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг пракаментаваў заявы расійскіх афіцыйных асоб пра тое, што Украіна збіраецца падарваць на сваёй тэрыторыі "брудную бомбу" і абвінаваціць у гэтым Маскву.

24 кастрычніка пра украінскую "брудную бомбу" загаварыў начальнік расійскіх войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Ігар Кірылаў. Ён заявіў, што ў Мінабароны Расіі ёсць звесткі пра дзве украінскія арганізацыі, якія "маюць канкрэтныя даручэнні па стварэнні так званай "бруднай бомбы". "Работы знаходзяцца на завяршальнай стадыі", — дадаў ён.

Выбух маламагутнага боепрыпасу з ядзерным зарадам прыводзіць да радыеактыўнага заражэння на плошчы да некалькіх тысяч квадратных кіламетраў. Радыеактыўныя матэрыялы заражаюць паветра, ваду і глебу. Заражэнне і прамянёвая хвароба пагражаюць усім, хто апынецца ў зоне паразы пасля выбуху.

Таксама афіцыйныя прадстаўнікі Расiі (да прыкладу, міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў) сцвярджаюць, што занепакоеныя рыторыкай Захаду на тэму ўжывання ядзернай зброі. Між тым, пра ядзерны ўдар рэгулярна кажа не хто іншы, як Уладзімір Пуцін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі