Стэндаперу, які прыйшоў на праўладны мітынг, далі яшчэ 15 сутак

Стэндаперу, які прыйшоў на праўладны мітынг, далі яшчэ 15 сутак

31-гадовы стэндапер, які троліў на камеру удзельнікаў праўладнага мітынгу 25 красавіка ва Уруччы, атрымаў яшчэ 15 сутак арышту, паведамляе ТГ-канал праваабарончага цэнтру "Вясна".

Цярэнція Марыніча затрымалі 27 красавіка. На яго склалі пратакол за дробнае хуліганства, якое ён нібыта здзейсніў на тэрыторыі Першамаскага РУУС. За гэта яго адправілі на 15 сутак.

Але на волю пасля адбыцця сутак Цярэнцій так і не выйшаў: яго таемна асудзілі ў выхадны дзень, 10 траўня, ужо па новаму пратаколу за “прапаганду ці публічную дэманстрацыю, выраб, распаўсюд нацысцкай сымволікі ці атрыбутыкі”. І зноў — 15 сутак. 

У размове з прыхільнікамі дзеючай улады Цярэнцій спрабаваў зразумець, з якой нагоды людзі пад чырвона-зялёнымі сцягамі збіраюцца на мітынгі ва Уруччы. Яму распавялі, што такім чынам яны абараняюць краіну. То бок, за гутарку з тымі, хто падтрымлівае ўладу, у ІЧУ хлопец правядзе амаль месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі