Вы тут

Стэфанішына: усе краіны ЕС — за наданне Украіне статусу кандыдата

Краіны ЕС гатовыя надаць Украіне статус кандыдата / pexels.com, Sima Ghaffarzadeh

Усе краіны-сябры Еўрасаюза цалкам згодныя наданнем Украіне статусу кандыдата ў ЕС. Пра гэта заявіла віцэ-прэм'ер па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны Вольга Стэфанішына.

Па словах украінскай чыноўніцы, нават краіны, якія былі супраць гэтага, памянялі сваё стаўленне пасля рашэння, якое ў пятніцу прыняла Еўракамісія.

"Нават не чакаючы непасрэдна пасяджэння 24 чэрвеня. Я магу пацвердзіць, што ў нас ёсць поўны кансенсус лідараў", — перадае hromadske.ua словы Стефанішынай.

Праўда, на гэтым тыдні яшчэ працягваюцца дыскусіі пра фармат канчатковага рашэння, кажа яна, бо ў кожнай краіны ёсць магчымасць прапісаць дадатковыя ўмовы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.