Стаў вядомы лідар па колькасці грошай, што паступілі ў кандыдацкі выбарчы фонд

Стаў вядомы лідар па колькасці грошай, што паступілі ў кандыдацкі выбарчы фонд

Стаў вядомы лідар сярод кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі па колькасці грошай, што паступілі ў выбарчы фонд. Звесткі на 22 ліпеня апублікаваныя на сайце Цэнтрвыбаркама. У Аляксандра Лукашэнкі на рахунку амаль 238 тысяч рублёў (каля 100 тысяч долараў). З гэтай сумы патрачана 1354 рублі. На другім месцы Святлана Ціханоўская — 51,7 тысячы рублёў, з якіх выкарыстана 5893. У іншых кандыдатаў у прэзідэнты сумы сродкаў у выбарчых фондах значна меншыя: Ганна Канапацкая — 4006 рублёў (выкарыстана 3044), Сяргей Чэрачань — 2600 рублёў (2501), Андрэй Дзмітрыеў — 2562 рублі (915).

На гэтыя сродкі кандыдаты ў прэзідэнты мусяць весці сваю выбарчую кампанію.

Стаў вядомы лідар па колькасці грошай, што паступілі ў кандыдацкі выбарчы фонд
rec.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі