Статкевіч піша, што ў камеры з рэпрадуктара круцяць запісы інтэрв'ю Лукашэнкі

Статкевіч піша, што ў камеры з рэпрадуктара круцяць запісы інтэрв'ю Лукашэнкі

Палітвязень Мікалай Статкевіч сцвярджае, што яго катуюць гукам. Гэта вынікае з адказаў на пытанні, якія атрымала Deutsche Welle. Палітык знаходзіцца за кратамі з канца вясны 2020-га, цяпер ён у турме ў Жодзіне.

"З рэпрадуктара круцяць запісы інтэрв'ю Лукашэнкі, пакаянні зняволеных, службовыя інструкцыі, — піша Статкевіч. — Сіла гуку такая, што нават тэлевізар на максімальнай гучнасці не чуваць. Такое адбываецца толькі ў маёй камеры".

Палітвязень паведамляе, што часам такое катаванне можа працягвацца ўсю ноч. Праўда, гук памяншаюць, каб вязні ў іншых камерах маглі спаць.

Мікалай Статкевіч змог адаптавацца да такіх умоў — зрабіў сабе берушы з губкі для мыцця посуду.

Палітвязня абвінавачваюць у "падрыхтоўцы масавых беспарадкаў". Статкевічу пагражае да васьмі гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі