Старыкоўскі: цярплівасць і стрыманасць са знакам якасці — мая ідэя

Старыкоўскі: цярплівасць і стрыманасць са знакам якасці — мая ідэя

10 траўня ў эфіры Еўрарадыё — музычны прадзюсар, адзін з заснавальнікаў і арганізатараў рок-фэсту “Рок за Баброў” Руслан Старыкоўскі, размову з якім мы запісалі ў кастрычніку 2020 года.


У сучасным беларускім грамадстве не павінна быць месца жорсткасці і здзекам. Тым, хто здзекаваўся са сваіх суграмадзян, хто аддаваў загады дзейнічаць менавіта такім чынам, не месца сярод беларусаў. Бо гэта — не беларусы. І такіх людзей, пасля справядлівага суда, варта проста пазбаўляць грамадзянства. Без такога асэнсавання таго, што адбылося і адбываецца ў нашай краіне, мы як нацыя не зможам рухацца наперад, перакананы Руслан Старыкоўскі. 

Пра тое, якое месца музыка займае ў фармаванні нацыянальнай свядомасці і што для самой музыкі — мова, на якой гучаць песні, пра чалавечнасць і работу над памылкамі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Русланам Старыкоўскім.

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі