Вы тут

Стартаваў чэмпіянат Еўропы па футболе

Радасць італьянцаў пасля аўтагола сапернікаў / Reuters

11 чэрвеня стартаваў чэмпіянат Еўропы па футболе. Еўра 2020 (менавіта так, не Еўра 2021, паколькі ён перанесены з мінулага года з-за пандэміі каранавіруса) пройдзе адначасова ў 11 гарадах дзясятка краін: Рым, Мюнхен, Лондан, Капенгаген, Глазга, Бухарэст, Будапешт, Баку, Амстэрдам, Севілья, Санкт-Пецярбург. На розных стадыёнах на трыбунах будзе розная колькасць заўзятараў — ад 25% да 50%.

24 зборныя падзелены на шэсць груп па чатыры каманды ў кожнай.

Група А: Італія, Швейцарыя, Турцыя, Уэльс.

Група В: Бельгія, Данія, Фінляндыя, Расія.

Група С: Аўстрыя, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Украіна.

Група D: Харватыя, Чэхія, Англія, Шатландыя.

Група Е: Польшча, Славакія, Іспанія, Швецыя.

Група F: Францыя, Германія, Венгрыя, Партугалія.

Букмекеры ставяць на перамогу зборных Францыі, Бельгіі і Англіі.

Па дзве лепшыя зборныя з кожнай групы выйдуць у 1/8 фіналу. Фінал пройдзе 11 ліпеня на "Уэмблі" ў Лондане.

У матчы адкрыцця ў Рыме на стадыёне Olimpico зборная Італіі абыграла Турцыю — 3:0.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.