Вы тут

Старшыню БХК Алега Гулака выклікалі на допыт у СК

Алег Гулак / з архіву Еўрарадыё

Старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак выкліканы на допыт у цэнтральны апарат Следчага камітэта, гаворыцца ў паведамленні на сайце арганізацыі. Гулака чакаюць у СК сёння. Паведамляецца, што ён праходзіць сведкам па крымінальнай справе. Пры гэтым пра якую справу ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

"Беларускі Хельсінкскі камітэт расцэньвае гэта як ціск і спробу перашкаджаць дзейнасці праваабарончай арганізацыі", — падкрэслілі ў БХК.

Там нагадалі, што валанцёры праваабарончай арганізацыі назіралі за выбарамі, абаранялі адвакатаў, а таксама абаранялі правы беларусаў на пенсіі і дамагаліся скасавання  дэкрэтаў "аб дармаедах".

У нядаўнім эфіры Еўрарадыё Алег Гулак разважаў пра тое, якой павінная быць Беларусь. На ягоную думку, гэта павінная быць краіна, у якой яе грамадзянам прыемна жыць. Але гэтага немагчыма дасягнуць без забеспячэння такіх базавых рэчаў, як правы чалавека, павага да меркавання кожнага, справядлівы суд і магчымасць абскардзіць любое рашэнне любога дзяржаўнага органа, перакананы праваабаронца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.