Старшыню АГП асудзілі на 15 сутак за адмову даваць падпіску аб неразгалошванні

Старшыню АГП асудзілі на 15 сутак за адмову даваць падпіску аб неразгалошванні

За адмову даваць у Следчым камітэце падпіску аб неразгалошванні старшыня АГП Мікалай Казлоў асуджаны на 15 сутак арышту. Суддзя Партызанскага раёна Мінска Міхаіл Макарэвіч расцаніў гэта як непадпарадкаванне, піша ТГ-канал "Вясна нарзірае".

Казлова выклікалі ў Следчы камітэт яшчэ ў снежні 2020 года — па "справе Каардынацыйнай рады". Пасля таго, як палітык трэці раз адмовіўся даваць падпіску аб неразгалошванні, участковы Партызанскага РУУС склаў на яго пратакол аб непадпарадкаванні.

У зале суда Казлова не затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі