Старшыня КДБ пра добраахвотнікаў: яны створаць плацдарм, а далей — на Мінск

Іван Тэртэль выступае ў Цэнтральным доме афіцэраў у Мінску / БЕЛТА
Іван Тэртэль выступае ў Цэнтральным доме афіцэраў у Мінску / БЕЛТА

6 кастрычніка падчас выступу ў Цэнтральным доме афіцэраў у Мінску старшыня КДБ Іван Тэртэль шмат гаварыў пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, згадваў полк Каліноўскага і батальён "Тэрор", беларускіх вайскоўцаў, якія ўступілі ў іх шэрагі. Ён сцвярджае, што яму вядомыя планы беларускай апазіцыі.

Па версіі старшыні КДБ, ва Украіне, Польшчы і Літве рыхтуюцца ўзброеныя фармаванні, якія маюць за мэту захоп улады ў РБ "сілавым шляхам". Ён нават агучыў дэталі, згадаў "тэракты". Узброеныя беларускія атрады збіраюцца ўвайсці ў Беларусь з боку Украіны (100-300 чалавек), каб узяць пад кантроль адзін з раённых цэнтраў і прымаць падмацаванне. На іншых межах КДБ чакае такіх жа спробаў "для адцягвання ўвагі".

"Яны створаць плацдарм, па якім паволі пачнуць рухацца ў бок Мінска, — кажа Іван Тэртэль. — Але для гэтага ёсць ўмова: у нас павінна быць такая ж сітуацыя, як у жніўні 2020 года. Тады ў іх будзе шанец. Вось такі прыкладна ў іх план".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі