Старшыня Еўрасавета анансаваў новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў

Старшыня Еўрасавета анансаваў новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў

Пасля закрыцця для Беларусі неба над Еўрасаюзам неўзабаве будуць прынятыя і іншыя санкцыі. Гэта будуць персанальныя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб, заявіў старшыня Еўрасавета Шарль Мішэль.

У сваім допісе ў Твітары палітык падкрэсліў, што ЕС заклікае вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі.

"Далейшыя санкцыі ў дачыненні да юрыдычных і фізічных асоб неўзабаве рушаць следам", — дадаў Мішэль.

4 чэрвеня Еўрасаюз забараніў палёты ў сваёй паветранай прасторы ўсім беларускім авіякампаніям. Выключэнні складуць гуманітарныя рэйсы і экстранныя пасадкі лайнераў.

Таксама пад санкцыі ЕС, якія прымуць неўзабаве, павінна трапіць не толькі авіякампанія "Белавія", але і каля дзясятка вышэйшых службовых асоб беларускай авіяцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі