Вы тут

Старшыня Еўракамісіі падтрымала народ Беларусі

Урсула фон дэр Ляен / Reuters

Еўрасаюз падтрымлівае народ Беларусі, які пратэстуе супраць несумленных выбараў. Пра гэта ў сераду заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен

"Еўрапейскі Саюз на баку народа Беларусі... Выбары, праз якія людзі выйшлі на вуліцу, не былі ні сумленнымі, ні свабоднымі. А жорсткі адказ уладаў на гэта — ганебны. Народ Беларусі павінен атрымаць права самастойна выбіраць сваю будучыню для сябе, ён не фігура на чыёйсьці шахматнай дошцы", — перадае Радыё "Свабода" словы фон дэр Ляен.

Кіраўніца Еўракамісіі паведаміла, што ў ЕС захапляюцца мужнасцю і адвагай беларусаў, які выходзяць на мірныя дэманстрацыі і маршы.

Яна дадала, што Еўракамісія прапануе праект закона ЕС кшталту "акта Магніцкага", які будзе накладваць санкцыі за парушэнні правоў чалавека ў свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.