Вы тут

Сталі вядомыя самыя папулярныя імёны ў свеце

Сталі вядомыя самыя папулярныя імёны ў свеце. Даследаванне правяла эксперт з ЗША Лора Уотэнберг. Як піша брытанскае выданне The Independent, самае папулярнае імя сярод жанчын — гэта Сафія, сярод мужчын — Мухамед. Праўда, па-за даследаваннем засталіся Кітай, Індыя, Нігерыя і Бразілія. Паводле слоў эксперта, яна проста не змагла атрымаць з гэтых краін неабходныя дадзеныя.

У Беларусі летась самымі папулярнымі імёнамі былі: у дзяўчынак — Анастасія, Соф'я (Сафія) і Дар'я, у хлопчыкаў — Максім, Арцём, Іван. У Мінску ў 2014 годзе самымі папулярнымі былі імёны Марыя і Максім.

Фота: Fotolia