Вы тут

Сталі вядомыя першыя паўфіналісты футбольнага Кубка Беларусі

"Тарпеда-БелАЗ" выйшла ў паўфіна Кубка Беларусі / ФК "Тарпеда-БелАЗ"

Першымі паўфіналістамі Кубка Беларусі сталі футбалісты жодзінскага клуба "Тарпеда-БелАЗ".

6 красавіка жодзінскі клуб гуляў матч у адказ супраць дзяржынскага "Арсенала". Гульня скончылася з лікам 0:0. Першую сустрэчу, якая прайшла ў Жодзіне, тарпедаўцы выйгралі з лікам 3:0.

Другім паўфіналістам стала "Іслач" з Мінскай вобласці. Яна праводзіла на сваім полі матч у адказ з "Мінскам". Сустрэча скончылася ўнічыю — 0:0. Першая сустрэча таксама завяршылася нічыёй — 1:1. За кошт мяча, забітага ў гасцях, "Іслач" атрымала перавагу над "Мінскам". 

Наступныя два матчы за выхад у паўфінал пройдуць 7 красавіка. Барысаўскі БАТЭ згуляе ў гасцях у футбалістаў "Віцебска" (першую сустрэчу БАТЭ выйграў з лікам 2:1). А гродзенскі "Нёман" будзе прымаць гульцоў салігорскага "Шахцёра" (першую сустрэчу "гарнякі" выйгралі з лікам 3:0).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.