Стала вядома, з кім Беларусь згуляе на хакейным чэмпіянаце 2016 года

Пасля фіналу сёлетняга чэмпіянату свету па хакеі вызначыліся спісы груп наступнага сусветнага турніру. Спаборніцтвы 2016 года пройдуць у Расіі — у Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Зборная Беларусі будзе гуляць у групе B. У гэтую групу ўвайшлі таксама Канада, Фінляндыя, ЗША, Славакія, Францыя, Нямеччына і Венгрыя.

У групе А апынуліся Расія, Швецыя, Чэхія, Швейцарыя, Латвія, Нарвегія, Данія і Казахстан.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі