Вы тут

Стала вядома, якім будзе апошні тыдзень зімы ў Беларусі

У чаканні вясны / БЕЛТА

Стала вядома, якім будзе апошні тыдзень зімы ў Беларусі. У дзённыя гадзіны амаль па ўсёй краіне будзе захоўвацца плюсавая тэмпература. Аднак у аўторак, 23 лютага, з Расіі чакаецца халодны антыцыклон, які закране тэрыторыю нашай краіны і часова адсуне на захад адлігу.

На заўтра сіноптыкі з-за тумана аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. На працягу сутак тэмпература паветра складзе ад 0 да -6 градусаў (на ўсходзе — да -13, на Брэстчыне — да +7).

У сераду, 24 лютага, цяпло з захаду зноў пачне рухацца на ўсход. Уначы прагназуецца ад -5 да +2 (на ўсходзе краіны — да -9), удзень на паўднёвым захадзе — да +8, а каля мяжы з Расіяй — да -3 градусаў. Магчымыя снег, мокры снег, які пераходзіць у дождж.

У чацвер, 25 лютага, ужо пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны будзе ад -4 да +3, удзень — ад +3 да +9 градусаў (на Брэстчыне — да +12).

Падобнае надвор'е захаваецца і ў апошнія дні зімы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.