Стала вядома, колькі ўкраінцаў дагэтуль застаюцца ў палоне

Кіеў / фото Кіеўскай гарадской рады

Каля 2,5 тысячы ўкраінцаў усё яшчэ знаходзяцца ў палоне, цытуе віцэ-прэм'ера Украіны Ірыну Верашчук BBC News.

“Людзі застаюцца ў палоне, і найгорай — там застаюцца грамадзянскія. Трэба ставіць пытанне рубам і патрабаваць адпускаць грамадзянскіх. Грамадзянскія павінны быць адпушчаны, а не абмененыя. І сярод іх ёсць вельмі шмат жанчын", — сказала Верашчук.

Яна адзначыла, што з “Азоўсталі” выйшла 131 жанчына — на вале толькі некалькі з іх.

Таксама вядома, што ў палоне знаходзяцца два беларускія добрааахвотнікі — Сяргей “Клешч” Дзёгцеў і Ян “Тромбли” Дюрбейко.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.