Вы тут

Стала вядома, чаму пры значным ад'ездзе айцішнікаў ПВТ абнавіў падатковы рэкорд

Кампаніі проста не паспяваюць аператыўна перааформіць шматлікіх супрацоўнікаў у замежны офіс / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Стала вядома, чаму пры значным ад'ездзе айцішнікаў за мяжу беларускі Парк высокіх тэхналогій у першым квартале 2022-га абнавіў падатковы рэкорд. Як піша devby.io, ёсць некалькі прычын. У 2021-м спрацавала павелічэнне стаўкі падаходнага падатку для работнікаў ПВТ з 9 да 13%. Мяркуецца, што сёлета паўплываў рост заробкаў з-за курсавых ваганняў і выплаты релакейт-бонусаў.

Да таго ж многія рэлаканты, якія з'язджаюць за мяжу, нейкі час працягваюць працаваць на беларускую юрыдычную асобу і плацяць падаткі ў нашай краіне. Выданне адзначае, што кампаніі проста не паспяваюць аператыўна перааформіць шматлікіх супрацоўнікаў у замежны офіс.

Таму рост адлічэнняў у бюджэт ад рэзідэнтаў зусім не даказвае, што айцішнікі застаюцца ў Беларусі. Мяркуецца, што пасля выбараў 2020 года іх з'ехала за мяжу да 23 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.