Спыняе існаванне футбольны клуб "Смалявічы"

Спыняе існаванне футбольны клуб "Смалявічы"

Спыняе існаванне футбольны клуб "Смалявічы", які летась пакінуў эліту беларускага футбола. Пра гэта стала вядома па выніках сустрэчы яго кіраўніцтва і мясцовых уладаў, паведамляе "Прессбол".

Галоўная прычына знікнення "Смалявічаў" — адсутнасць неабходнага фінансавання. У лепшым выпадку каманда згуляе ў другой лізе нацыянальнага чэмпіянату, але ўжо яе аматарскі клуб. Трэнеры, футбалісты, персанал ФК "Смалявічы" атрымалі працоўныя кніжкі яшчэ ў снежні 2020-га.

Футбольны клуб у Смалявічах існуе з 1990-х. Спачатку гэта быў "Вігвам", з 2011-га — "Смалявічы-СТІ", з 2018-га —"Смалявічы". Каманда ўпершыню згуляла ў вышэйшай лізе ў 2018-м і ў тым жа сезоне развіталася з элітай. У 2020 годзе "Смалявічы" зноў згулялі ў вышэйшай лізе, але зноў няўдала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі