Справу журналісткі Барысевіч і доктара Сарокіна перадалі ў Мінскі гарадскі суд

Справу журналісткі Барысевіч і доктара Сарокіна перадалі ў Мінскі гарадскі суд

Расследаванне крымінальнай справы "аб падбухторванні да выдавання медычнай таямніцы і яе разгалашэнні" журналісткі TUT.by Кацярыны Барысевіч і доктара Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Арцёма Сарокіна завершанае. Яе перадалі ў Мінскі гарадскі суд, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Барысевіч і Сарокіна затрымалі ўвечары 19 лістапада, ад таго часу яны знаходзяцца за кратамі, прызнаныя палітвязнямі. Іх абвінавачваюць у разгалошванніе медыцынскай таямніцы. Кацярына Барысевіч апублікавала матэрыял, з якога вынікала, што забіты ў Мінску пратэстовец Раман Бандарэнка не быў п'яным: у яго крыві было 0 праміле алкаголю. А Аляксандр Лукашэнка, Следчы камітэт заяўлялі адваротнае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі