Справу журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына будуць разглядаць у закрытым рэжыме

Справу журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына будуць разглядаць у закрытым рэжыме

15 жніўня ў Гродне пачаўся суд над журналістам-палітвязнем Дзянісам Івашыным. Яго абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве", Івашыну пагражае да 15 гадоў зняволення. Крымінальную справу разглядае Гродзенскі абласны суд, суддзя — Валерый Раманоўскі. Ён спаслаўся на "дзяржаўныя таямніцы" і заявіў, што працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021-га. Спачатку яго падазравалі ва "ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў". Восенню стала вядома пра падазрэнне ў "здрадзе дзяржаве". Беларускія праваабаронцы прызналі журналіста палітвязнем.

Івашын вядомы найперш расследаваннямі пра ўкраінскіх сілавікоў, якія пасля Майдана ў 2014 годзе збеглі ў Беларусь і ўладкаваліся ў міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі