Справу палітвязня Касцюка, якога вывезлі ў Беларусь з Расіі, накіравалі ў суд

Юрый Касцюк / t.me/viasna96
Юрый Касцюк / t.me/viasna96

Справу палітвязня Юрыя Касцюка, якога вывезлі ў Беларусь з Расіі, накіравалі ў суд. Яго абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Згодна з матэрыяламі справы Касцюк нібыта звязаўся з "прадстаўнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў" для арганізацыі пералічвання грошай сваякам асуджаных "за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці", піша @viasna96.

Юрый Касцюк адбыў тэрмін у РБ за "знявагу дзяржаўных сімвалаў" і 6 студзеня сёлета выйшаў на волю. У лютым яго затрымлівалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце, які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на "хімію". Хлопец з'ехаў у Расію, аднак у траўні быў затрыманы ў Сочы — у аэрапорце, калі збіраўся вылецець у Азербайджан. Расійскія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Восенню Касцюка сілавікі таемна вывезлі ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі