Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі трыма тэлеграм-каналамі і адным чатам

  
  

Згодна з рашэннямі суда Чыгуначнага раёна, экстрэмісцкімі прызнаныя тры телеграм-канала і адзін чат. Спіс апублікаваны на сайце Міністэрства інфармацыі. Азнаёміцца з экстрэмісцкім спісам можна па спасылцы.

Так, згодна з рашэннем суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля ад 24 лютага 2021 года, які ўступіў у законную сілу 12 сакавіка 2021 года, тэлеграм-чат "Речица для жизни" прызнаны інтэрнэт-рэсурсам, які актыўна распаўсюджвае матэрыялы экстрэмісцкай накіраванасці.

Разам з гэтым, рашэннямі таго ж суда, такімі ж рэсурсамі прызнаныя телеграм каналы “Мозырь 97%”, “Водители 97” и “Гомель Советский 97”.

Пра тое, што тэлеграм-канал "Водители 97" збіраюцца прызнаць такім, міліцыя паведамляла яшчэ ў кастрычніку мінулага года, пасля затрымання адміністратаркі канала. Як паведамляў прэс-рэліз, яе прызналі падазраванай і абралі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

"Фігурантка ўжо судзімая за крадзеж, афіцыйна не працаўладкаваная, а апошнія гады займаецца прастытуцыяй", — казалі ў МУС.

Прызнанне рэсурсу экстрэмісцкім азначае, што распаўсюджванне такой інфармацыі цягне за сабой склад адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 17.11 КаАП. Штраф для грамадзян складае ад 10 да 50 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў — ад 50 да 100 базавых велічынь, для юрыдычных асоб — ад 100 да 500 базавых велічынь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі