Вы тут

Спецпрадстаўнік ЕС заклікае вызваліць Ігара Лосіка, які месяц галадае за кратамі

Ігар Лосік / svaboda.org

Спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека Іман Гілмар заклікае афіцыйны Мінск вызваліць палітвязня Ігара Лосіка, які ўжо 34 дні галадае за кратамі — пратэстуе супраць свайго ўтрымання з чэрвеня 2020-га ў зняволенні. Патрабуе вызваліць і ўсіх палітвязняў, якіх у нашай краіне налічваецца ўжо 187. Пра гэта спецпрадстаўнік Еўрасаюза напісаў у Twitter.

У панядзелак Гілмар па відэасувязі абмеркаваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі з Святланай Ціханоўскай і яе памочнікамі. Ціханоўская распавяла пра кансультанта Радыё Свабода, адміністратара тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга" Ігара Лосіка, які даўно галадае і "можа памерці — марудзіць нельга". Спецпрадстаўнік ЕС цікавіўся, як Еўрапейскі саюз у дадзены момант можа дапамагчы палітвязням у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.