Спажывецкія цэны за верасень выраслі на 0,94%: што падаражэла?

Прадукты ў краме
Прадукты ў краме

Спажывецкія цэны ў верасні 2020 года выраслі на 0,94%, а за год — на 6,1%. Гадавая інфляцыя (верасень 2020 да верасня 2019) дасягнула 5,4%. Такую статыстыку публікуе Нацбанк Беларусі.

У рэгулятары паскарэнне прыросту спажывецкіх цэн у верасні тлумачаць тым, што выраслі інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні, а таксама паслабленнем беларускага рубля.
 

Што падаражэла больш за ўсё?

Па статыстыцы Нацыянальнага банка, у верасні ў сектары са свабодным цэнаўтварэннем больш за ўсё падаражэлі перавозкі пасажырскім транспартам, легкавыя аўтамабілі, ровары і арэнда аднапакаёвых кватэр. З прадуктаў харчавання найбольш прыкметна падаражэлі крупы і бабовыя.

Там жа, дзе кошты рэгулююцца, прыкметны ўплыў на прырост спажывецкіх цэн аказалі паслугі страхавання аўтамабіляў, тытунёвыя вырабы, ахоўныя паслугі, тэхагляд.

Потребительские цены за сентябрь выросли на 0,94%: что подорожало?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі