Вы тут

Спартыўны тэлекаментатар: "Навыкі добрага амапаўца прадэманстраваў Грэцкі"

Вячаслаў Грэцкі / khl.ru

"Навыкі добрага амапаўца прадэманстраваў Грэцкі", — такія словы спартыўнага тэлекаментатара прагучалі ў трансляцыі на "Беларусь 5" хакейнага матчу паміж "Дынама-Маладзечна" і "Шахцёрам", піша "Трыбуна".

23-гадовы Вячаслаў Грэцкі нядаўна папоўніў шэрагі "Дынама-Маладзечна", узяў сабе 99-ы нумар (такі быў у знакамітага Уэйна Грэцкі). Матч з "Шахцёрам" стаў для яго першым пасля працяглага перапынку, выкліканага траўмай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.