Вы тут

Сокалаў: “Ідзі і беларусь!” — у гэтым закліку ўся мая нацыянальная ідэя

Яўген Сокалаў / фота з яго архіва

16 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — фізік-оптык Яўген Сокалаў.

У Беларусі вельмі вялікі патэнцыял для таго, каб не толькі быць цікавай свету, але і каб сапраўды заняць сваё пачэснае месца “між народамі”. Таму наша нацыянальная ідэя, з аднаго боку, павінна быць скіраваная на вонкавае развіццё, а з іншага — на развіццё ўнутранае. Але каб у выніку атрымлівалася так, што любая праца ідзе на карысць Беларусі, пераканы Яўген Сокалаў.

Пра тое, што азначае выраз “Ідзі і беларусь!” і якое дачыненне да гэтага мае мова, як абудзіць у людзях цікаваць да “беларускага прадукту” і пра карысць ды небяспеку вялікай эміграцыі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Сокалавым. 

Замовіць кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.