"Сняжану" са Жлобіна паказальна ўзялі пад варту ў прысутнасці школьнікаў

Супрацоўнік пракуратуры санкыянуе ўзяцце пад варту падлетка ў Жлобіне / ndsmi.by
Супрацоўнік пракуратуры санкыянуе ўзяцце пад варту падлетка ў Жлобіне / ndsmi.by

Падлетка са Жлобіна, які прадставіўся ў сацсетках Сняжанай і выманіў у жыхара Мінска буйную суму, паказальна ўзялі пад варту. Паглядзець на працэдуру прывялі школьнікаў і навучэнцаў каледжа. Гэта было зроблена "ў мэтах папярэджання злачынстваў сярод непаўналетніх", кажуць у прэс-службе пракуратуры.

У дачыненні да хлопца ўзбуджаная крымінальная справа за махлярства, здзейсненае ў буйным памеры (ч. 3 арт. 209 КК Беларусі). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, 17-гадовы падлетак са Жлобіна пад выглядам дзяўчыны Сняжаны пачаў стасункі на сайце знаёмстваў з жыхаром сталіцы. Паміж імі завязаліся рамантычныя адносіны. Затым падлетак пачаў распавядаць аб праблемах са здароўем, прасіць дапамогі. Мянчук некалькі разоў пераводзіў яму грошы на карту. У агульнай суме "Сняжана" атрымала 10,5 тысячы рублёў. У нейкі момант жыхар Мінска западозрыў, што яго падманваюць, і звярнуўся ў міліцыю.

Сілавікі кажуць, што раней падлетак ужо быў асуджаны за аналагічнае злачынства і крадзеж. Да гэтага часу да яго ўжывалі адтэрміноўку пакарання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі