СМІ: Лукашэнка прыязджаў у Зімбабвэ па "белае золата" — літый

Здабыча літыю ў Зімбабвэ / Tafadzwa Ufumeli / Getty Images
Здабыча літыю ў Зімбабвэ / Tafadzwa Ufumeli / Getty Images

Сапраўднай мэтай візіту Лукашэнкі ў Зімбабвэ было атрымаць доступ да радовішчаў літыя. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах піша зімбабвійская газета The NewsHawks.

Вядома ж, падчас візіту Лукашэнкі абмяркоўваліся і іншыя пытанні, але "менавіта літыевая ліхаманка стала фактарам прыцягнення", кажа крыніца. І дадае, што пагадненні па літыі дасягаліся паміж Лукашэнкам і Мнангагвай у прыватных размовах.

Літый выкарыстоўваецца для вытворчасці батарэй. Зімбабвэ мае самыя вялікія запасы літыя ў Афрыцы. Дзякуючы гэтаму на краіну звярнуў пільную ўвагу Кітай, які з'яўляецца найбуйнейшым імпарцёрам "белага золата" ў свеце.

Цяпер да працэсу здабычы літыя хоча падключыцца і Беларусь. Ні слова пра гэта не было ў публічных заявах па выніках візіту Лукашэнкі ў Зімбабвэ. Аднак The NewsHawks паведамляе, што ён паабяцаў Мнангагве пабудаваць заводы па перапрацоўцы літыя ў абмен на прадастаўленне літыевых канцэсій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі