Смеццеспальвальны завод у Мінску будаваць перадумалі

Смецце / pixabay.com
Смецце / pixabay.com

Улады адмовіліся ад ідэі будаваць у Мінску смеццеспальвальны завод. Яго буданіцтва было праугледжана Нацыянальнай стратэгіяй па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адкідамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі. Пра гэта паведамляюць "Мінск-навіны" са словаў намесніка дырэктара ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" Арцёма Шкрыля.

Замест яго вырашылі спраектаваць аб'ект сартавання і выкарыстання адходаў каля палігона "Трасцянецкі". Як патлумачыў Арцём Шкрыль, такі аб'ект павінен з'явіцца да 2025 года. Яго магутнасць складзе 600 тысяч тон адходаў за год.

Плануецца, што на гэтым аб'екце будзе адбывацца таксама кампаставанне арганічнай часткі адходаў і вытворчасць РДФ-паліва, якое накіруюць на цэментавыя заводы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі