Служыцель мінскай царквы не выйшаў пасля сутак — заведзеная крымінальная справа

Максім Стасілевіч / фота з сацсетак​
Максім Стасілевіч / фота з сацсетак​

Служыцель мінскай пратэстанцкай царквы Максім Стасілевіч не выйшаў пасля сутак. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле артыкула "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (ч. 1 арт. 342), расказала ў сацсетках сястра Максіма Вольга Барысік.

"Да суда будзе на Валадарцы", — напісала яна. Раней яна пісала, што падставай для завядзення справы стаў выхад на праезную частку падчас аднаго з маршаў.

"Цяпер, на жаль, многіх за гэта судзяць, калі знаходзяць фота, якія гэта пацвярджаюць", — адзначыла Вольга.

Максіма Стасілевіча і мужа Вольгі Яўгена Барысюка затрымалі ў канцы ліпеня. На наступны дзень кожнаму з іх суд прызначыў па 10 сутак арышту.  Максіму — за перапост сябрам навіны з тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім, Яўгену — за дробнае хуліганства. Ён нібыта крычаў і нецэнзурна лаяўся ў кабінеце супрацоўніка РУУС. Па заканчэнні 10 сутак на волю выйшаў толькі Яўген Барысік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі