Уначы ў Гродне спрабавалі ўзарваць аўтамабіль міліцыянера

Уначы 20 лістапада ў Гродне спрабавалі ўзарваць аўтамабіль міліцыянера. Skoda атрымала пашкоджанні. Распачата крымінальная справа, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

Меркаваны выбух адбыўся каля 01:30 у двары жылога дома, дзе быў прыпаркаваны легкавік 41-гадовага сілавіка. На месцы працавала следча-аператыўная група, якая праглядзела запісы камер відэаназірання. Вядома, што дзейнічаў не адзін чалавек, была група. "Устаноўлены прыкметы выбуху ў выглядзе пашкоджання пярэдняй часткі транспартнага сродку", — паведамляе СК. Пашкоджанні атрымалі і тры машыны, прыпаркаваныя побач.

Міліцыянер, гаспадар машыны, кажа, што раней яго звесткі былі змешчаны ў адным з "радыкальных тэлеграм-каналаў".

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнадаступным спосабам" (ч. 2 арт. 218).

Падобныя "атакі" на аўтамабілі міліцыянераў у апошнія месяцы адбываюцца ў розных гарадах Беларусі, у тым ліку і ў Гродне.

На месцы здарэння / @skgovby
На месцы здарэння / @skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.