Следчы камітэт — пра самагубства палітвязня ў Магілёве

Следчы камітэт — пра самагубства палітвязня ў Магілёве

Следчы камітэт Беларусі пракаментаваў самагубства палітвязня ў Магілёве, якое адбылося 5 студзеня. Загінуў 43-гадовы Дзмітрый Дудойць са Смаргоні, якога асудзілі на "хімію" за каментар пра міліцэйскага начальніка. Ён скокнуў з моста і загінуў.

СК адзначае, што Дудойць (яго прозвішча ў паведамленні не называецца) прыбыў у Магілёў у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу для адбыцця пакарання 29 снежня 2021-га. Раніцай у сераду ў суправаджэнні супрацоўніка адміністрацыі група асуджаных наведвала паліклініку для праходжання прафагляду. Сцвярджаецца, што палітвязень "пазней... самастойна сышоў" адтуль у бок вуліцы Чалюскінцаў, дзе і скокнуў з моста на праезную частку, атрымаў смяротную траўму. Пра здарэнне праваахоўнікам паведамілі відавочцы.

СК праводзіць следчыя дзеянні, апытаныя сведкі, прызначаны экспертызы. Апублікавана відэа гібелі Дудойця.

Мінулай восенню Дзмітрый Дудойць судом Смаргонскага раёна быў прызнаны вінаватым у "знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў...". Ён быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі з адбыццём пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі