Вы тут

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па масавым атручэнні школьнікаў

У мінскай школе атруціліся 280 дзяцей / minsknews.by

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце масавага атручэння школьнікаў у мінскай СШ №61. Яе пачалі па ч. 1 арт. 336 Крымінальнага кодэкса (парушэнне санітарна-эпідэміялагічных, гігіенічных патрабаванняў і працэдур альбо санітарных нормаў і правілаў, гігіенічных нарматываў, што пацягнула па неасцярожнасці атручэнне людзей).

Як распавядала Еўрарадыё, па дапамогу медыкаў звярнуліся 280 школьнікаў, 16 з іх былі шпіталізаваныя ў дзіцячую інфекцыйную лякарню.

"Папярэдне выяўлена, што ўсе пацярпелыя ўжывалі ў ежу адну і тую ж страву", — канстатуе прэс-служба Следчага камітэта.

Па словах бацькоў вучняў, гаворка ідзе пра шаўрму, якой кармілі вучняў сярэдніх і старэйшых класаў. 

Следча-аператыўная група апытвае работнікі школы і вучні, праводзіць першапачатковыя следчыя дзеянні. Эксперты забралі інгрэдыенты, з якіх гатавалася страва, яны вывучаюць накладныя пастаўшчыкоў прадуктаў і тэхналагічную дакументацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.