Следчы камітэт даслаў позву 8-гадовай дзяўчынцы
Канверт, у якім прыйшла позва / hrodna.life
У гарадскім пасёлку Карэлічы Следчы камітэт даслаў позву 8-гадовай дзяўчынцы. Пра гэта распавёў яе бацька Раман Пякарскі.
Як паведаміў мужчына Hrodna.life, на яго завялі крымінальную справу за каментары ў Telegram. Па якім артыкуле, пакуль невядома.
Бацька з дачкой пражываюць за межамі Беларусі. Па адрасе, куды прыйшла позва, яны толькі зарэгістраваныя. Па словах Пякарскага, позву дасылалі і яго бацьку, інваліду першай групы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.