Славакія і Чэхія збіраюцца адклікаць сваіх амбасадараў у Беларусі

Славакія і Чэхія збіраюцца адклікаць сваіх амбасадараў у Беларусі

Славакія збіраецца адклікаць свайго амбасадара ў Беларусі. Пра гэта славацкі міністр замежных спраў Іван Корчак распавёў падчас сустрэчы з Святланай Ціханоўскай. Ён падкрэсліў, што Браціслава такім чынам прадэманструе салідарнасць з літоўскімі і польскімі калегамі, якія вымушаны былі выехаць на радзіму для кансультацый. У пачатку кастрычніка Міністэрства замежных спраў Беларусі запатрабавала ад Польшчы і Літвы скараціць колькасць работнікаў у дыппрадстаўніцтвах у нашай краіне і адклікаць для кансультацый сваіх амбасадараў.

Прыблізна праз тыдзень Беларусь пакіне і амбасадар Чэхіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі