Вы тут

Скандал у Расіі: камплектуючыя для ваеннай тэхнікі ў Беларусь дасылалі па пошце

Кварцавыя рэзанатары / yutu.customs.gov.ru

У Расіі выбухнуў скандал. Намесніка дырэктара абарончага прадпрыемства з Валгаградскай вобласці падазраюць у кантрабандзе камплектуючых да ваеннай тэхнікі. Кварцавыя рэзанатары ён перасылаў у Беларусь па пошце. Такая яго дзейнасць працягвалася ў 2016-2019 гадах. За гэты час было адпраўлена ў нашу краіну каля 600 рэзанатараў, паведамляе Паўднёвае мытнае ўпраўленне РФ.

Абарончае прадпрыемства не мела дазволу на адпраўку гэтай прадукцыі за мяжу. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "кантрабанда прадукцыі вайсковага прызначэння". Падазраванаму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі і вялікі штраф.

Кантрабанду выявілі астраханскія мытнікі сумесна з Упраўленнем ФСБ па Валгаградскай вобласці.

Кварцавыя рэзанатары / yutu.customs.gov.ru
yutu.customs.gov.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.