Скакун з шастом, які пераехаў з Расіі ў Беларусь, усталяваў сусветны рэкорд

Мацвей Волкаў
Мацвей Волкаў

16-гадовы скакун з шастом Мацвей Волкаў, які выступае за Беларусь, на турніры ў польскай Лодзі ўсталяваў сусветны рэкорд для юнакоў не старэйшых за 18 гадоў. Волкаў узляцеў на 5,60 м. Папярэдняе дасягненне належала аўстралійцу Сашы Зойе (5,56 м).

Мацвей Волкаў — расіянін, але летам 2020 года пераехаў у Беларусь і стаў выступаць за нашу краіну. Ён зрабіў гэта пасля таго, як Усерасійская федэрацыя лёгкай атлетыкі не змагла заплаціць штраф у $5 млн, накладзены за допінгавыя і карупцыйныя парушэнні, і ўшчыльную падышла да пастаяннага адхіленні ад спаборніцтваў.

Да рашэння з'ехаць з Расіі Волкава падштурхнула гісторыя яго бацькі, які не здолеў выступіць на Алімпіядзе 1984 года ў Лос-Анджэлесе праз тое, што СССР вырашыў яе байкатаваць.

"Мы пераязджаем з краіны, таму што майго бацькі па сутнасці пазбавілі Алімпійскіх гульняў. У 1984 годзе СССР вырашыў байкатаваць Алімпіяду ў Лос-Анджэлесе праз некарэктныя дзеянні чыноўнікаў. Яго проста груба пазбавілі медалёў, і ён не хоча, каб такая ж доля чакала мяне. У Токіа праз такія дзеянні, якія цяпер адбываюцца, проста не пусцяць зборную", — тлумачыць 16-гадовы спартсмен.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі